Методическая работа

Метадычная тэма на 2025/2026 навучальны год

Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў з мэтай паспяховага развіцця і самаразвіцця вучняў

Мэта: забеспячэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу праз удасканаленне сістэмы прафесійна-асобаснага росту педагогаў і развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў.

Задачы:

         павышаць выніковасць адукацыйнага працэсу праз развіццё праектна-даследчай дзейнасці вучняў, фарміраванне функцыянальнай граматнасці з выкарыстаннем сучасных методык і тэхналогій навучання і выхавання;

         фарміраваць і развіваць прадметныя, метапрадметныя і асобасныя кампетэнцыі праз сістэму ведаў, уменняў, навыкаў, неабходных для самарэалізацыі вучняў;

         забяспечыць эфектыўнае метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз паспяховую атэстацыю, выніковы ўдзел у педагагічных конкурсах і метадычных мерапрыемствах, трансляцыю практычных вынікаў дзейнасці на канферэнцыях, семінарах, у сродках масавай інфармацыі.   

САМААДУКАЦЫЯ НАСТАЎНІКАЎ У 2025/2026 н.г.

ПЛАН работы вучэбна-метадычнага аб’яднання педагогаў, якія рэалізуюць праграмы пачатковай і дашкольнай адукацыі

ПЛАН работы вучэбна-метадычнага аб’яднання педагогаў, якія рэалізуюць праграмы базавай і сярэдняй адукацыі