О музеи

       Гісторыка-краязнаўчы музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Жухавіцкая сярэдняя школа” быў створаны на аснове рашэння Жухавіцкага выканкама ад 21. 08. 1990 года.

Асноўныя задачы музея

  • фарміраванне выхаваўчага асяроддзя па развіццю у вучняў беражлівых адносін да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх продкаў;
  • пошук, збор, захаванне дакументаў, матэрыялаў, рэчаў, звязаных з гісторыяй вёскі Жухавічы, гістарычнымі падзеямі розных эпох;
  • развіццё інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей вучняў сродкамі музейнай педагогікі праз далучэнне  іх да  музейнай работы.

        Пастаянная экспазіцыя музея знаходзіцца ў асобным памяшканні агульнай плошчай 116 кв. м.

         У фондах музея знаходзіцца 395 экспанатаў асноўнага фонда і 198 – дапаможнага.