План правядзення Тыдня роднай мовы “Родная мова цудоўная! Ты нашых думак уток і аснова!”
20.02 Тыдзень роднай мовы. Пяты дзень. Гульня -конкурс «Пагуляем у роднае слова». Загадкі, прыказкі, скорагаворкі вызвалі вялікую цікавасць у вучняў.




19 лютага, тыдзень працягвалі паказам інтэлектуальнага спаборніцтва “Свая гульня” паміж вучнямі 5-7 класаў. У цікавай конкурснай гульні, якая складалася з пытанняў па розных раздзелах мовы, вучні змагаліся за права быць лепшымі знаўцамі мовы. Прэзентацыя дадавала цікавых фактаў па мове ў скарбонку ведаў кожнай каманды. Удзельнікі былі актыўнымі і хуткімі ў рэагаванні на пытанні і заданні. Яны давалі поўныя змястоўныя адказы на самыя розныя, “з падвохам” пытанні.
Пасля заканчэння спаборніцтва ўдзельнікі адзначылі, што наша мова мае шмат таямніц, якія толькі на першы погляд здаюцца простымі і лёгкімі, а на самай справе патрабуюць пільнай увагі і ўдумлівага падыходу ў іх вырашэнні.


19.02.2026г. Віншавальныя паштоўкі «Пажаданне роднай мове» паказалі, як дзеці любяць і паважаюць родную мову. Квітней, наша родная мова!


18 лютага з вучнямі 9 — 11 класаў была праведзена конкурсная праграма «Фэст», у час правядзення якой рабяты пашырылі веды пра свой родны край, беларускую культуру, вусную народную творчасць, абрады і народныя традыцыі.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятычных пачуццяў, абуджэнню цікавасці да вывучэння краязнаўчага матэрыялу.


Тыдзень роднай мовы. Трэці дзень. Гульня -віктарына «Беларуская казка- розуму падказка» зацікавіла вучняў і выклікала жаданне прачытаць новыя казкі.


17.02.2026 вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел ў конкурсе эрудытаў “Любі, шануй,ведай роднае слова!” Удзельнікам патрэбна было падзяліцца на каманды, стварыць свае эмблемы і прывітанне камандзе-саперніцы. Былі праведзены конкурсы: “Канструяванне слоў”, “Словы-змейкі”, “7 падказак”, “Вам слова, юныя паэты!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Папацей, грамацей”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм!”.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.




17.02.2026 выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання гулялі ў беларускія народныя гульні такія як: «Іванка», «Міхасік», «Запляці касу».
Гульнявы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні — самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.


17.02.2026г. Займальнае падарожжа па старонках вершаў беларускіх пісьменнікаў. Непасрэдную эмацыянальнасць і дзіўнае старанне ацанілі журы конкурсу.




16.02.2026 г. у рознаўзроставай групе выхаванцы гулялі ў дыдактычную гульню «Размаўляй па-беларуску» з мэтай: стымуляваць маўленчую актыўнасць дзяцей, фарміраваць устойлівую цікавасць да беларускай мовы і жаданне размаўляць на ёй у паўсядзённым жыцці.

16 студзеня сярод вучняў 5-8 класаў з мэтай пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця кемлівасці, выхавання цікавсці да мовы прайшла гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”
На працягу мерапрыемства вучні расшыфроўвалі і працягвалі беларускія прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, падбіралі сінонімы да слоў, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў,адгадвалі загадкі, складалі новыя словы.


Першы дзень уразіў вучняў пачатковых класаў цікавым дакументальным фільмам «Гаворкі Беларусі»


