Отadmin

Фев 16, 2024

«ПЛАН  ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ»
ДатаМерапрыемстваЧас правядзення, месцаАдказны
19.02Адкрыццё Тыдня роднай мовы. Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”    На працягу дняСаладуха З.В.
Турнір знаўцаў “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова”10.00, каб. 7Гузавец С.М.
Гульня “Размаўляем па-беларуску”14.05, каб. 8Івашка А.З.
На працягу тыдняКонкурс малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”Каб. 30Саладуха З.В.
На працягу тыдняВіктарына, прысвечаная Міжнароднаму  дню роднай мовыКаб. 30Саладуха З.В.
20.02Інтэлектуальная гульня “Знаўцы мовы”10.00, каб. 7Гузавец С.М.
Фальклорны марафон “Скарбы роднага краю”12.45, каб. 30Саладуха З.В.
21.02Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Цудоўная сямёрка” Рэспубліканскі дыктант па беларускай мове12.00, каб. 30 13.00, каб. 12Саладуха З.В.
Пазнавальная праграма “З вытокаў роднай мовы”13.05, каб. 9Галаванава А.В.
Пазнавальна-гульнявая праграма “Слова роднае, жывое, гаварное”13.05, каб. 8Івашка А.З.
22.02Вусны часопіс “Усё тут мне блізка, знаёма”14.05, каб. 30Саладуха З.В.
Інтэлектуальная гульня “Мова родная, гучы!”10.00, каб. 10Помінава Т.Я.
Віктарына “Падарожжа ў родную мову”14.05, каб. 9Галаванава А.В.
23.02Прэзентацыя “Як да нас прыйшла кніга”10.00, каб. 10Помінава Т.Я.
Конкурс эрудытаў  “Што? Дзе? Калі?”12.45, каб.10Саладуха З.В.
Акцыя “З любоўю да роднай мовы”На працягу дняКамера Л.М.
Інтэрактыўная гульня “У роднай мове – роднае карэнне”12.00, каб. 20Камера Л.М.
24.02Падвядзенне вынікаў Тыдня роднай мовы Гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”10.00, каб. 10Помінава Т.Я.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце           Н.У.Гурын


Вучні даведаліся, чаму менавіта 21 лютага святкуецца Дзень роднай мовы, колькі моў існуе ў свеце, чым яны адрозніваюцца. Усе ў гэты дзень стараліся размаўляць на беларускай мове.


Турнір знаўцаў, у якім удзельнічалі вучні, так захапіў увагу ўсіх прысутных, што пераможцаў не аказалася. Кожная команда прыкладвала ўсе намаганні, каб справіцца з заданнямі кожнага этапа. Асабліва спадабалася ўсім разгадваць рэбусы, шукаць словы, якія, «схаваліся»


У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў 4 класе прайшла гульня «Размаўляем па-беларуску». На пачатку мерапрыемства прагучалі выказванні пісьменнікаў, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю і размаўлялі. З натхненнем дзеці ўключыліся ў гульнявую праграму, яны з цікавасцю адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі зашыфраваныя фразеалагізмы, рабілі пераклад на беларускую мову. У час гульні ўсе пераканаліся, што наша родная мова — чыстая, шчырая, непаўторная.


У фальклорным марафоне «Скарбы роднага краю» прынялі актыўны удзел вучні 5 класа. Дзеці з задавальненнем складалі казкі, адгадвалі загадкі, тлумачылі сэнс прыказак і прымавак, узгадвалі легенды, міфы, народныя прыкметы



Дзеці пазнаёміліся з паходжаннем некаторых запазычаных слоў, даведаліся, якія словы называюцца безэквівалентнымі, з задавальненнем перакладалі беларускія словы на рускую мову

22.02. Праведзена інтэлектуальная гульня «Мова родная, гучы!»у 1 класе, якая садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, выхаванню любові да роднага краю і сваёй роднай мовы. У час гульні вучні з зацікаўленасцю тлумачылі словы беларускай мовы, чыталі вершы напамяць. У конкурсе «Сачыняем», дзе трэба было скласці расказ па малюнку з захапленнем прымалі удзел усе дзеці

«Падарожжа ў родную мову» (віктарына)

22.02 у вучняў 3 класа была падрыхтавана віктарына «Падарожжа ў родную мову». Вучні размаўлялі на роднай мове, гулялі ў перакладчыкаў, разгадалі крыжаванкі, збіралі прыказкі.


З мэтай далучэння да гісторыі беларускага народа, яго мовы, культуры праведзены конкурс «Што?»Дзе? Калі?». Актыўны ўдзел у ім прынялі каманды эрудытаў 10 класа. Вучні з цікавасцю адказвалі на пытанні, прысвечаныя асветнікам Беларусі, гісторыі беларускай мовы, графіцы, граматыцы


24.02 «Родная мова маёй зямлі» (конкурсная праграма)

У вучняў 3 і 4 класа прайшла конкурсная праграма «Родная мова маёй зямлі». Сапраўдная барацьба разгарнулася паміж камандамі «Белая Русь» і «Беларусы». Вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, тлумачылі прыказкі, рабілі пераклад слоў на беларускую мову. Мерапрыемства закончылася праглядам фільма кінастудыі «Беларусьфільм» «Дзед».

От admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *